Каля ўрадавых будынкаў у Варшаве перахапілі дрон і затрымалі беларусаў

Бельведэр у Варшаве

Бельведэр у Варшаве / Fotorzepa

Служба аховы дзяржавы нейтралізавала дрон, які лятаў у Варшаве над урадавымі будынкамі на вуліцы Паркавай і каля Бельведэра. Пра гэта ўвечары 15 верасня напісаў у сацсетках кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск.

Затрымалі двух грамадзян Беларусі, паліцыя высвятляе акалічнасці інцыдэнту.

Журналісты Onet.pl даведаліся, што затрыманым беларусам каля 20 гадоў.

У Бельведэры ад жніўня пражывае прэзідэнт Караль Наўроцкі з сям'ёй. Цяпер польскі прэзідэнт перабывае ў Германіі з афіцыйным візітам.

Меркаванні палякаў пад допісам Туска падзяліліся. Адны заклікаюць да дэпартацыі беларусаў, іншыя публікуюць фота з дзіцячымі самалёцікамі. Таксама пішуць, што закрыць грузавую мяжу з Беларуссю было дрэннай ідэяй, бо перавозчыкі ўжо нясуць вялізарныя страты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.