Затрыманы дырэктар кавярні "Лаўка"
Кавярня "Лаўка" / tripadvisor.ru
Стала вядома пра затрыманне дырэктара мінскай кавярні "Лаўка" і яго знаёмага. Відэа з "прызнаннямі" затрыманых з'явілася ў тэлеграм-канале сілавікоў.
Мужчын прымусілі прызнацца, што яны хадзілі на пратэсты і публікавалі ў сетках фота "пратэснага характару".
Кавярня "Лаўка" знаходзіцца на вуліцы Кастрычніцкай, працуе кругласутачна і мае высокія ацэнкі наведвальнікаў на спецыялізаваных сайтах.