Затрыманы дырэктар аўтамабільнага партала ABW.BY
Затрыманні ў Беларусі, фота ілюстрацыйнае
ГУБАЗіК затрымаў дырэктара партала ABW.ВY Віталя Палякова, пішуць праваабаронцы.
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што ён нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, "выкладваў нацысцкую ўкраінскую сімволіку, абражаў службовых асоб саюзнай дзяржавы, вёў падрыўную работу ў калектыве і прысягаў Ціханоўскай".
Галоўную рэдактарку ABW.ВY Юлію Мудрэўскую ў студзені гэтага года суд накіраваў у калонію на 1,5 годы. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 года.