Затрыманы аператар "Белсату", які ехаў на "антыпарад" у Бабруйск

Затрыманы аператар "Белсату", які ехаў на "антыпарад" у Бабруйск

Раніцай 9 траўня ў Мар'інай Горцы затрыманы аператар тэлеканалу "Белсат" Аляксандр Баразенка, піша сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ён знаходзіцца ў мясцовым РАУС, яго тэлефон быў пэўны час недасяжны. Да таго ж у яго сёння Дзень нараджэння. Вядома, што Баразенка ехаў на "Антыпарад" у Бабруйск, які маюць правесці прыхільнікі затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага.

Затрыманне Ціханоўскага адбылося каля Магілёва 6 траўня. Апошнія некалькі дзён блогер ездзіў па краіне і рабіў сюжэты з розных яе куткоў. Разам са сваімі падпісчыкамі планаваў арганізаваць у Бабруйску "Антыпарад". У падтрымку Ціханоўскага 6 траўня адбыліся стыхійныя акцыі ў Мінску і Магілёве. Паводле звестак праваабаронцаў, у Мінску затрымалі як мінімум 19 чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.