Затрымалі выкладчыка БДУІР, які адміністраваў універсітэцкі чат
БДУІР / Яндэкс
Сілавікі затрымалі выкладчыка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). Відэа з ім з'явілася ў праўладным тг-канале.
Мужчына кажа, што адміністраваў універсітэцкі чат. Ён гаворыць, быццам напісаў у розных групах каля 15 тысяч паведамленняў, "накіраваных на падтрымку пратэсных настрояў". Таксама выкладчык заяўляе, што звярнуўся да "Кіберпартызанаў" з ініцыятывай дасылаць лісты супрацоўнікам універсітэта.
Сілавікі не ўдакладнілі, па якім менавіта артыкуле затрыманы выкладчык.