Затрымалі групу, якая займалася крадзяжамі ровараў у сталіцы
Мінская міліцыя адзначае, што яна дзейнічала працяглы час.
Злодзеямі аказаліся 38-гадовы мужчына (раней ён быў асуджаны за крадзеж) і яго 32-гадовая сяброўка. Яны спецыялізаваліся на крадзяжах ровараў з пад'ездаў дамоў. Пры гэтым іх не спынялі замкі — іх "перакусвалі" з дапамогай спецінструментаў.
Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, на рахунку зламыснікаў толькі на тэрыторыі Цэнтральнага раёна не менш за 5 крадзяжоў. Затрымалі іх у момант чарговага крадзяжу. На гэты раз мужчына і жанчына збіраліся завалодаць двума роварамі ў пад'ездзе аднаго з дамоў у Ленінскім раёне.
Фота — bymedia.net