Засудзілі мінчаніна, які запазычаў па аліментах амаль 36 тысяч рублёў

У абвінавачанага ёсць 18-гадовы сын і 17-гадовая дачка / pixabay.com
У Мінску вынесены прысуд 42-гадоваму мужчыну, якога абвінавачвалі ў ухіленні ад выплаты аліментаў на агульную суму 35 700 рублёў, паведамляе пракуратура Маскоўскага раёна сталіцы.
У абвінавачанага ёсць сын і дачка, 2007 і 2008 гадоў нараджэння, з маці якіх ён даўно ў разводзе. Згодна з судовым рашэннем, мужчына павінен быў штомесяц выплачваць былой жонцы аліменты на ўтрыманне дзяцей.
Аднак ён не выконваў гэтае абавязацельства, у выніку чаго ў лютым 2025 года запазычанасць склала амаль 35 700 рублёў. У дачыненні да мужчыны была пачатая крымінальная справа. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.