Невядомыя ад імя блогера Влада А4 прапануюць падлеткам небяспечныя заданні

За гэта абяцаюць шыкоўныя прызы / pixabay.com
Закрыць вокны ў кватэры і ўключыць газавую пліту на тры гадзіны. Зняцца ў роліку для вядомай платформы кароткіх відэа, указаць адрас пражывання дзіцяці, каб прыехаць да яго з камандай. Такія небяспечныя і падазроныя заданні прапануюць выканаць невядомыя махляры ад імя блогера Влада А4, паведамляе тэлерадыёкампанія "Гомель".
За выкананне такіх заданняў махляры прапануюць смартфон, аўтамабіль або нават раскошны дом на беразе мора. Падобныя ролікі распаўсюджваюцца ў папулярных у падлеткаў сацыяльных сетках.
Бацькам варта быць уважлівымі і расказаць дзіцяці пра сітуацыю, нагадаўшы пра інфармацыйную гігіену і крытычнае ўспрыманне падобнай інфармацыі.
Нельга незнаёмцам распавядаць пра тое, дзе ты пражываеш, месцы прагулак, нумар школы і любую іншую асабістую інфармацыю. За парадай заўсёды можна звярнуцца да бацькоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.