Засудзіць Лукашэнку: ці атрымаецца гэта ў экс-палітвязня Зянковіча — эфір

Юрась Зянковіч
Імя колішняга сябра Партыі БНФ Юрася Зянковіча стала шырока вядома ў 2021 годзе, калі яго выкралі супрацоўнікі КДБ у Маскве і даставілі ў Мінск. Яго, разам з Аляксандрам Фядутам і Рыгорам Кастусёвым, абвінавацілі ў “змове” і асудзілі на 13 гадоў турмы. Але ў выніку дамоўленасцяў з ЗША вымушаныя былі вызваліць праз 4 гады і 20 дзён. Зянковіч вярнуўся ў Злучаныя Штаты Амерыкі, грамадзянінам якіх ён з’яўляецца, але вырашыў пакараць тых, з-за каго ён страціў 4 гады жыцця.
Якія існуюць юрыдычныя магчымасці прыцягнуць да адказнасці лукашэнкаўскія спецслужбы і ці рэальна гэта насамрэч? Навошта Зянковіч вырашыў распачынаць гэтую справу і ці не асцерагаецца помсты з боку рэжыма? Якія высновы зрабіў са свайго зняволення і ці верыць у магчымасць дыялогу з Лукашэнкам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з былым палітвязнем, адвакатам, палітычным і грамадскім дзеячам Юрасём Зянковічам у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.