Заплацілі 1 мільярд за рамонт, якога не было (фота)
Расследуецца крымінальная справа супраць былога дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены.
Яго абвінавацілі ў злоўжыванні паўнамоцтвамі, што нанесла дзяржаве шкоды на 1 мільярд рублёў. Па версіі следчых, дырэктар у лістападзе 2012-га заключыў дамову з мінскай фірмай на правядзенне капітальнага рамонту ў адным з будынкаў цэнтра. У снежні ён падпісаў акты здачы-прыёму выкананай працы ў поўным аб’ёме і аплаціў усю суму.
Аднак падчас праверкі выявілася, што падрадчык выканаў не больш за 10% пазначанай у акце працы. А конкурсная прапанова фірмы не адпавядала дакументацыі і не магла быць прынятая. Расследаванне яшчэ працягваецца. Былы дырэктар можа адправіцца за краты на дзесяць гадоў, інфармуе "Наша ніва".



Фота — nn.by