Залаты запас Нацбанка Беларусі вырас на 1,7 тоны

У Нацыянальным банку адзначаюць, што за першае паўгоддзе залаты запас павялічыўся на 500 кг, за другое — на 1,2 тоны. Прырост быў забяспечаны за кошт набыцця золата на ўнутраным і міжнародным рынках, а таксама за кошт рэструктурызацыі залатога запасу.



БЕЛТА нагадвае, што за 2012 год залаты запас Нацбанка Беларусі павялічыўся на 1,6 тоны і на 1 студзеня 2013-га складаў крыху больш за 33 тоны.