Загінуў інвестар, які хацеў укласці грошы ў “Віслу”, дзе гуляе беларускі брамнік

Томас Какасіньскі справа / Wojciech Matusik
У Польшчы ў выніку няшчаснага выпадку памёр 42-гадовы амерыканскі бізнэсмен польскага паходжання Томас Какасіньскі, планаваўшы інвеставаць у футбольны клуб “Вісла” з Кракава, за які выступае беларускі брамнік Антон Чычкан. Клуб з Першай лігі польскага футболу апынуўся ў цяжкай фінансавай сітуацыі. Какашыньскі планаваў укласці 5 мільёнаў долараў, піша gazetakrakowska.pl.
Трагедыя здарылася 4 чэрвеня падчас вячэры ў рэстаране. Мужчына падавіўся польскім перогам і страціў прытомнасць. У цяжкім стане яго шпіталізавалі, некалькі дзён ён знаходзіўся ў рэанімацыі і быў падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. 10 чэрвеня лекары зафіксавалі смерць пацыента — пашкоджанні функцый мозгу аказаліся незваротнымі.
Перамовы аб куплі Томасам Какасіньскім мінарытарнага пакета акцый “Віслы” вяліся некалькі месяцаў і выйшлі на фінішную прамую. Перамовы прасунуўся настолькі далёка, што ў бліжэйшыя дні бізнэсмен павінен быў перавесці на рахунак клуба першы мільён долараў, а цягам трох месяцаў здзелку планавалася аформіць цалкам. Аднак трагедыя перакрэсліла гэтыя планы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.