Загінулі маці і яе двухмесячны сын. Наступствы начной атакі Расіі

Разбурэнні праз начную атаку / ДСНС Кіева
Уночы расіяне запусцілі па Украіне больш за 800 дронаў і 13 ракет. Удары прыйшліся па Кіеве, Дняпры, Крывым Рогу, Запарожжы, Адэсе, Харкаве. Паводле Уладзіміра Зяленскага, некалькі дронаў, па папярэдняй інфармацыі, перасяклі беларуска-ўкраінскую мяжу.
Найбольш маштабныя разбурэнні зазнаў Кіеў. Там пашкоджаныя некалькі жылых шматпавярховікаў. Адзін з іх часткова зруйнаваны ад 4-га да 8-га паверха. Там загінулі маці і яе двухмесячны сын.
"Такія забойствы цяпер, калі ўжо даўно магла пачацца сапраўдная дыпламатыя — гэта свядомы злачын і зацягванне вайны", — напісаў кіраўнік Кіеўскай вайсковай адміністрацыі Цімур Ткачэнка.
Ракета трапіла ў дом паўабаронцы партугальскага футбольнага клуба "Бенфіка" і зборнай Украіны Георгія Судакова. "Расіяне, відаць, будуць казаць, што ў маім доме захоўваецца вайсковая тэхніка", — змацыйна адрэагаваў футбаліст.
Упершыню за час поўнамаштабнага ўварвання дрон трапіў у будынак Кабінета міністраў — на яго даху і апошніх паверхах утварыўся пажар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.