Загінулі бацька і сын: перад сустрэчай Зяленскага і Трампа РФ атакавала Украіну
Харкаў / Суспільне
Бацька і яго паўтарагодкавы сын загінулі ў Харкаве ў выніку начной расійскай атакі дронаў, піша "Суспільне". Удары прыйшліся па пяціпавярховым шматкватэрным доме.
Усяго на гэты момант вядома пра пяць загінулых. Сярод іх — 67-гадовая жанчына і 16-гадовы падлетак. Пятая загінуўшая — жанчына, яе асобу пакуль не ўстанавілі.
Начальнік паліцыі Харкаўшчыны Пятро Токар не можа растлумачыць, чаму менавіта ў гэты будынак трапілі беспілотнікі.
"Мы бачым, што гэта жыллёвая забудова, і чаму ўдар прыйшоўся менавіта сюды — мы пакуль не разумеем", — сказаў ён.
З-пад завалаў ратавальнікі працягваюць даставаць людзей.