Заблакаваны Youtube-каналы беларускіх прадпрыемстваў, якія падпалі пад санкцыі
Google заблакаваў Youtube-каналы беларускіх кампаній і арганізацый, якія трапілі пад амерыканскія санкцыі, паведамляе "Наша Ніва".
Заблакаваны каналы кампаній "Нёман", "Нафтан", "Брэміна Груп", "Лакафарба", "Дана Холдынгс", "Белшына" і "Беларуськалій."
Таксама заблакаваны YouTube-каналы абласных упраўленняў унутраных спраў Мінску, Брэсцкай і Гомельскай вобласцяў.
Раней Еўрарадыё паведамляла, што Google заблакаваў акаўнт і Youtube-канал Следчага камітэта Беларусі.