Забіты экс-спікер Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій
Забіты экс-спікер Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій
Экс-спікер Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій забіты ў Львове. Ён загінуў у выніку страляніны.
Парубій адказваў за самаабарону на Еўрамайдане, з 2014 да 2016 быў сакратаром Рады нацыянальнай бяспецы Украіны, з 2016 да 2019 — спікерам Рады.
Забойства палітыка пацвердзілі Львоўскія ўлады. Некаторыя медыя пішуць, што яго расстраляў кур'ер дастаўкі ежы.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што кіраўнік МУС і генпракурор ужо паведамілі яму пра першыя вядомыя абставіны справы.