За забойства пад Мінскам 7 гадоў адседзеў невінаваты
Падрабязнасці "расстрэльнай" справы апублікавала галоўная афіцыйная газета краіны.
У пятнічным нумары газеты "СБ — Беларусь сегодня" распавядаецца пра Эдуарда Лыкава. На яго рахунку, як сцвярджае суд, пяць чалавечых жыццяў. 53-гадовага мужчыну прысудзілі да вышэйшай меры пакарання.
Між тым, як выявілася, за адно з забойстваў ужо адседзеў невінаваты. Злачынства адбылося яшчэ ў 2002 годзе ў вёсцы Кіршы Мінскага раёна. Тады Лыкаў забіў былога сукамерніка і яго маці. Прычым забойца яшчэ і пераначаваў каля трупаў. За забойства на 7 гадоў асудзілі брата ахвяры. Той у момант трагедыі быў п'яны. Падчас следства падсудны паўтараў, што нічога не памятае. Урэшце, ён пераканаў сябе, быццам забіў брата за тое, што той забіў маці. Ён адбыў пакаранне і шчыра здзівіўся, калі даведаўся, што ні пры чым.
Фота — mail.ru