За тры скрадзеныя булачкі гродзенца асудзілі на год абмежавання волі
Агульны кошт скрадзенага склаў 21,8 тысячы рублёў (каля 1,5 долара).
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна асудзіў 21-гадовага юнака на 1 год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пра гэта паведамляе сайт Вярхоўнага суда.
Як паведамляла Еўрарадыё, гісторыя адбылася 12 сакавіка ў адной з гродзенскіх крамаў. Малады чалавек з голаду скраў тры палоскі печыва і бутэльку "Кока-колы". Прадавачка спрабавала спыніць яго, але юнак адштурхнуў яе. На вуліцы яго дагнаў ахоўнік крамы і затрымаў.
Суд прызнаў юнака вінаватым у рабаванні, спалучаным з гвалтам, не небяспечным для жыцця і здароўя пацярпелага.
Прысуд абскарджаны не быў і набыў законную моц 24 сакавіка 2015 г.
Гродзенец з голаду скраў у краме тры булачкі
Як за аднолькавае злачынства можна атрымаць штраф ці сесці на 7 гадоў