"За палітыку" ў Беларусі каля года трымаюць у СІЗА грамадзяніна Эстоніі
Турма, ілюстрацыйнае фота / sb.by
Прыкладна год у Беларусі пад вартай трымаюць грамадзяніна Эстоніі. Яго вінавацяць у датычнасці да "экстрэмісцкага фармавання".
Як піша праваабарончы цэнтр "Вясна", грамадзянін Эстоніі Алан Роя знаходзіцца ў беларускім СІЗА са студзеня 2024 года.
16 студзеня 2024 года КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" фонд "Fund of Belarus Friend LTD". У рашэнні ведамства былі адзначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да фонду — беларусы Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама эстонец Алан Роя.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, эстонцу інкрымінуюць ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).