За "палітыку" асудзілі вядомую трэнерку па танцах

Аляксандра Ашурка

Аляксандра Ашурка / фота з яе старонкі "Вконтакте"

Паводле "народнага" 342-га артыкула КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі трэнерку па танцах Аляксандру Ашурка, добра вядомую ў беларускай танцавальнай супольнасці. Мяркуецца, што ёй прызначылі "хатнюю хімію", піша "Наша Ніва".

Аляксандры 38 гадоў, яна замужам. Ашурка родам з Крэва на Гродзеншчыне, вучылася ў Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце на факультэце міжнародных адносін.

Ужо шмат гадоў Аляксандра займаецца танцамі. Яна заснавальніца вялікай студыі Devil Dance studio. У 2016 годзе яе прызналі харэографам года паводле версіі Bizon Awards — гэта адна з самых прэстыжных харэаграфічных прэмій на постсавецкай прасторы. У 2015 і 2017 яе намінавалі на званне харэографа года. Нумары, якія ставіць Ашурка, рэгулярна выйграюць узнагароды на розных танцавальных чэмпіянатах.

Таксама яна арганізоўвае танцавальны фестываль Hot Weekend Minsk, дае майстар-класы ў розных краінах і ўваходзіць у журы чэмпіянатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.