Пуцін пытаўся ў Лукашэнкі пра бульбу

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызнаўся, што гаварыў з Аляксандрам Лукашэнкам пра сітуацыю ў бульбай.
У панядзелак на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх дзелавых колаў Пуціну сказалі, што ў Беларусі ёсць праблемы з бульбай, але ён не паверыў. Увечары таго ж дня ў яго была тэлефонная размова з Лукашэнкам.
27 траўня на пасяджэнні назіральнага савета аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі "Расія — краіна магчымасцяў" ён расказаў падрабязнасці размовы з Лукашэнкам.
"Вось учора таксама, паўтараю, сустракаўся з прадстаўнікамі розных напрамкаў бізнесу, у тым ліку і аграсектара. Бульбы ж не хапае ў нас, аказваецца? Так. Размаўляў з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, ён кажа: але і ў нас ужо ўсё прадалі ў Расію", — адзначыў Пуцін.
З гэтай гутаркі ён зрабіў высновы, што "аграсектар у нас становіцца не проста высокапрадукцыйным, ён высокатэхналагічным становіцца і вельмі цікавым, вельмі цікавым кірункам працы".
Дарэчы, прэс-службы ні Лукашэнкі, ні Пуціна не згадвалі, што падчас размовы абмяркоўвалася тэма бульбы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.