За крадзеж бутэлькі гарэлкі і цыгарэтаў жанчыне пагражае 6 гадоў турмы

Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, беспрацоўная мясцовая жыхарка адкрыта ўчыніла крадзеж у краме па вуліцы Рэпіна. Кошт скрадзенага склаў каля 67 тысячаў рублёў.



Злодзейку затрымалі. На яе пачалі крымінальную справу. Як выявілася, 36-гадовая жанчына ўжо мела судзімасць за падобнае злачынства. За паўторны крадзеж ёй пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.


Фота — pln24.ru