За каментары на тэму Украіны ў Мінску затрымалі дырэктара архітэктурнага бюро
У Мінску сілавікі затрымалі крэатыўнага дырэктара архітэктурнага бюро Канстанціна Высочына, паведамляюць праваабаронцы.
Праўладныя тэлеграм-каналы заяўляюць, што затрымалі мінчука за тое, што ён "вырашыў у сацсетках хайпануць па тэме ўкраінскіх падзей".
Сілавікі вывучылі тэлефон Высочына, пасля чаго на яго пачалі крымінальную справу паводле арт. 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак): маўляў, у 2020-м Высочын удзельнічаў у акцыях пратэсту і перакрываў рух.