За час вайны ва Украіне загінулі 153 дзіцяці
За час вайны ва Украіне загінулі 153 дзіцяці. Амаль 400 дзяцей пацярпелі (найбольш у Кіеўскай вобласці — 73), 245 параненыя. Апошнія даныя паведамляе Офіс Генеральнага пракурора Украіны. Адзначаецца, што гэта няпоўныя лічбы. Ідзе праца па ўстанаўленні даных па акупаваных расійскімі войскамі тэрыторыях, па раёнах, у якіх вядуцца актыўныя баявыя дзеянні, у акружаным Марыупалі.
У выніку расійскіх бамбардзіровак і абстрэлаў пашкоджаныя 859 навучальных устаноў. 83 з іх цалкам знішчаныя.
facebook.com/pgo.gov.ua