За бойку беларусаў і туркменаў у Баранавічах пачалі крымінальную справу

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, вызначанае кола падазраваных, аднак мера стрымання ў дачыненні да іх не ўжывалася. Прававая ацэнка будзе давацца дзеянням усіх удзельнікаў бойкі — як актыўных, так і пасіўных, падкрэсліў Бягун.



Як распавёў прадстаўнік МУС, доля грамадзян Туркменістана сярод усіх замежных студэнтаў у Беларусі складае каля 60%. Канфлікты паміж беларусамі і туркменамі ўзнікаюць, як правіла, на побытавай глебе.



Нагадаем, што ўвечары 13 снежня ў Баранавічах адбыўся канфлікт паміж групай мясцовай моладзі і студэнтамі-туркменамі. У выніку бойкі ў 15-гадовага жыхара Баранавічаў дыягнаставалі закрыты пералом левага перадплечча. За дробнае хуліганства міліцыянты затрымалі на месцы канфлікту 19-гадовага грамадзяніна Туркменістана. Яго потым аштрафавалі на 260 тысяч рублёў.



Фота — intex-press.by