За 5 дзён на Міншчыне хуткасны рэжым парушылі больш за 1,5 тысячы кіроўцаў

За 5 дзён на Міншчыне хуткасны рэжым парушылі больш за 1,5 тысячы кіроўцаў

За 5 дзён у Мінскай вобласці хуткасны рэжым парушылі больш за 1,5 тысячы кіроўцаў. ДАІ агучыла вынікі прафілактычнай акцыі. 16 кіроўцаў перавысілі хуткасць на 10-20 км, астатнія — на 20 км і вышэй, інфармуе сайт sb.by.

У ДАІ адзначаюць, што парушэнне хуткаснага рэжыму — самая частая прычына аварый. У студзені-ліпені 2018-га было здзейснена 96 падобных дарожна-транспартных здарэнняў. У іх загінулі 14 чалавек, 105 былі траўмаваныя.