З трасы вылецелі дзве фуры і мікрааўтобус (фота, відэа)

Як паведамляе сайт onliner.by, уначы з дарогі з'ехала і перакулілася фура з садавіной. Нібыта, на дарогу выйшаў дзік, і кіроўца, пазбягаючы сутыкнення, не саўладаў з кіраваннем.

Другая фура і мікрааўтобус апынуліся ў кювеце раніцай. Сведкі кажуць, што кіроўцы прытармазілі, каб паглядзець на перакуленую фуру, і ў гэты момант адбылося сутыкненне.

Фота — onliner.by