З рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай былі знятыя грошы

Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё
З рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай былі знятыя грошы. Але кім і калі, невядома.
Пра зняцце грошай з рахункаў “Белсат" паведамілі крыніцы ў МЗС Польшчы. Пры гэтым больш падрабязнай інфармацыі пра абставіны пакуль няма.
Вядома, што на рахункі фонду “Białoruś Liberty”, заснаванага Мельнікавай, былі пераведзеныя грошы для Каардынацыйнай рады і “Кіберпартызанаў”. У чацвер стала вядома, што новым старшынёй праўлення згаданага фонду стаў былы вайсковец Віталь Пацехін.
Пра знікненне кіраўніцы Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай стала вядома 28 сакавіка. Дагэтуль невядома, дзе яна знаходзіцца. З варшаўскай кватэры яна з'ехала з дзецьмі яшчэ 1 сакавіка. Дзеці знаходзяцца ў маці Мельнікавай у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.