З музея скралі флакон са смяротнай атрутай

З музея скралі флакон са смяротнай атрутай

З музея скралі флакон са смяротнай атрутай курарэ, якую індзейцы Паўднёвай Амерыкі выкарыстоўвалі для палявання (яе наносілі на наканечнік стрэл). Яна знаходзілася ў сейфе музея навукі і медыцыны ў горадзе Лейдэн у Нідэрландах.

Вядома, што атрута была ў спрэсаваным выглядзе. На флаконе быў надпіс "Курарэ". Паліцыя шукае зламыснікаў і папярэджвае пра небяспеку музейнага "экспаната".