З мінскага прадпрыемства ў бальніцу прывезлі рабочага з апёкамі 20% цела
З мінскага прадпрыемства "Строммаш" у Бальніцу хуткай меддапамогі прывезлі рабочага з апёкамі 20% цела (апёкі 1-3 ступені). Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося раніцай у аўторак. На слесары-наладчыку загарэлася адзенне.
Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Іншыя дэталі здарэння пакуль невядомыя.