З Мінска ў Гомель пачынаюць хадзіць хуткасныя электрычкі “Штадлер”

Беларуская чыгунка з 3 чэрвеня запускае рух хуткасных электрычак “Штадлер” на ўчастку Гомель-Мінск-Гомель. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Белчыгункі, першы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа на гэтым напрамку адправіцца сёння з Гомеля ў 14.36 і прыбудзе ў Мінск праз тры гадзіны.
Плануецца, што паміж сталіцай і абласным цэнтрам будуць курсіраваць цягнікі №707/708 Гомель-Мінск і 709/710 Гомель-Мінск. Штодзённы цягнік №797 будзе адпраўляцца з Гомеля ў 7.00 і прыбываць у Мінск у 9.59. Назад гэты цягнік будзе выходзіць у 18.50 і прыбываць у Гомель у 21.49.
Цягнік №709 Гомель-Мінск будзе адпраўляцца па пятніцах і нядзелях у 14.36 і прыбываць у Мінск у 17.37. Назад той самы састаў будзе адпраўляцца з Мінска ў тыя ж дні ў 11.00 і прыбываць на канцавую станцыю ў 14.16. На шляху запланаваныя два прыпынкі — у Бабруйску і ў Жлобіне.