З ХК “Дынама-Мінск” заключыў кантракт амерыканскі нападаючы

З хакейным клубам “Дынама-Мінск” заключыў кантракт амерыканскі нападаючы Джэк Скіле. Як інфармуе прэс-служба дынамаўцаў, амерыканец прыляцеў у Мінск, з ім падпісаны кантракт. Скіле будзе выступаць у беларускім клубе пад 20-м нумарам.
Джэку Скіле 30 гадоў. У НХЛ ён згуляў 368 матчаў, закінуў 43 шайбы, у АХЛ у 211 паядынках закінуў 76 шайбаў. Выступаў за “Чыкага”, “Флорыду”, “Каламбус”, “Каларада” і “Ванкувер”, а таксама за нарвежскі “Русенборг” і за зборную ЗША. Эксперты кажуць, што ў амерыканца, рост якога 185 см, а вага — 98 кг, проста фантастычная хуткасць.
Як паведамляла Еўрарадыё, 7 верасня стала вядома, што з мінскага “Дынама” сышоў у “Ак Барс” нападаючы Роб Клінкхамер. Яго абмянялі за грашовую кампенсацыю і правы на абаронцу Стэфана Эліёта.