З гродзенскай бабулькі “знялі сурокі” за 1500 долараў

Аферысткі сустрэлі пенсіянерку каля аднаго з дамоў па вуліцы Пестрака і пасля непрацяглай размовы прапанавалі магічныя паслугі: цыганкі запэўнілі бабульку, што “сурокі” не толькі на ёй, але і яе блізкіх сваяках.

Пасля жанчына распавяла ў міліцыі, што да яе ўжылі псіхалагічнае ўздзеянне з элементамі гіпнозу, у выніку чаго яна вынесла з дому ўсе свае ашчаджанні — паўтары тысячы долараў і адзін мільён дзвесце тысяч рублёў. Пасля гэтага цыганкі правялі “рытуал” зняцця сурокаў, паабяцалі жанчыне, што яна пражыве да ста гадоў і сышлі, вярнуўшы ёй замест грошай нарэзаную паперу ў канверце.

Зламысніц шукае міліцыя, інфармуе БелаПАН.