З другой паловы тыдня ў Беларусі чакаецца паніжэнне тэмпературы
А першая палова яшчэ парадуе цеплынёй.
Восень сустракае беларусаў няўстойлівым надвор’ем. Першая палова тыдня яшчэ парадуе цеплынёй, а ў другой палове чакаецца першае восеньскае паніжэнне тэмпературы, распавёў Еўрарадыё кіраўнік Рэспубліканскага Гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.
1 верасня чакаецца +27 +34 градусаў, а па Брэсцкай вобласці — да 35-36 градусаў. Больш свежа будзе на паўночным усходзе — +19 +26 градусаў. Пераважна без ападкаў.
Уначы ў сераду, 2 верасня, будзе ад 13 да 20 градусаў, удзень — +27 +34. Па паўднёвай частцы краіны паветра прагрэецца да 35-36 градусаў. Без ападкаў.
У чацвер дзённая тэмпература будзе ўжо ніжэй — 18-24 градусы. Па паўднёвым усходзе да +29 градусаў. Ападкаў не прагназуецца.
У пятніцу і суботу тэмпература паветра будзе складаць +17 +24. На паўднёвым усходзе да 26 градусаў. Магчымыя кароткачасовыя дажджы.
У нядзелю, 6 верасня, чакаецца ноччу +6 +13 градусаў, у дзень — ад 16 да 23 цяпла.
Фота: БЕЛТА