З Афрыкі ў Польшчу праз Свіслач: мігранты працягваюць ісці з Беларусі ў ЕС
Мяжа Польшчы з Беларуссю / twitter.com/Straz_Graniczna
За 3 лютага незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі спрабавалі 55 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Эфіёпіі, Конга, Малі, Камеруна і Гвінеі.
Некаторыя пераплылі Свіслач. Пра гэта паведамляе памежная служба Польшчы.
Раней польскі бок адзначаў, што мігранты працягваюць прыбываць у Беларусь праз Расію.