З 25 красавіка самалёты "Белавія" будуць лётаць у Кіеў 5 разоў на дзень

З 25 красавіка самалёты "Белавія" будуць лётаць у Кіеў 5 разоў на дзень. Дагэтуль палёты здзяйсняліся чатыры разы: па 2 — у аэрапорт Барыспаль і ў Міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны). Ад сённяшняга дня ў Міжнародны аэрапорт Кіеў будзе здзяйсняцца тры рэйсы.
Як інфармуе БЕЛТА, дадатковы рэйс з Мінска будзе выконвацца ў 14.15, з Кіева — у 17.15 па мясцовым часе. Час палёту складзе адну гадзіну. Неабходнасць новага рэйса тлумачыцца сезонным павышэннем попыту.
Адзначаецца, што з 17 чэрвеня адкрываецца яшчэ адзін рэйс з Мінска ў Адэсу.