"Юнацтва" выйграла ў "Шахцёра" ў матчы хакейнага чэмпіянату краіны

Мінскае "Юнацтва" атрымала 17-ю перамогу запар, паставіўшы рэкорд сезону, адзначае БелаПАН. Сталічны клуб выйграў у Салігорску ў мясцовага "Шахцёра" з лікам 2:1.



Астатнія сустрэчы пройдуць у сераду: "Хімік-СКА" — "Нёман", "Металург" — "Брэст", "Гомель" — "Магілёў", "Віцебск" — "Ліда".



Становішча камандаў: "Юнацтва" — 77 ачкоў (30 гульняў; розніца шайбаў 116-49), "Нёман" — 72 (28; 122-43), "Гомель" — 53 (29; 105-62), "Металург" — 52 (29; 94-59), "Шахцёр" — 48 (30; 70-67), "Хімік-СКА" — 45 (29; 90-92), "Ліда" — 30 (28; 74-99), "Брэст" — 29 (29; 64-96), "Віцебск" — 18 (29; 61-123), "Магілёў" — 11 (29; 32-138).



Фота — 74hockey.ru