Яшчэ адзін выпадак "жарту" пра бомбу адбыўся ў мінскім метро

Яшчэ адзін выпадак "жарту" пра бомбу адбыўся ў мінскім метро

Яшчэ адзін выпадак "жарту" пра бомбу адбыўся ў мінскім метро. Як інфармуе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама, 25 студзеня на станцыі "Пятроўшчына" мужчына, які праходзіў дагляд, сказаў ахоўніку, што ў яго сумцы бомба. Сумку праверылі, але ніякага выбуховага прыстасавання там не знайшлі. Аказваецца, мужчына "пажартаваў". Цяпер вырашаецца пытанне пра распачаццё крымінальнай справы ў адносінах "жартаўніка".

Дарэчы, у мінулым годзе ў сталічным метро было зарэгістравана 11 ілжывых паведамленняў пра небяспеку. Праваахоўнікі папярэджваюць грамадзян пра крымінальную адказнасць за падобныя "жарты", калі гэтыя дзеянні ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя грамадзян, альбо наносяць страты ў буйным памеры.