Яшчэ адзін беларускі клуб зрабіў сабе форму з вышыванкай

Яшчэ адзін беларускі клуб зрабіў сабе форму з вышыванкай

Міні-футбольны клуб "Сталіца" абзавёўся новай формай — з нацыянальным арнаментам. Гэта белая форма з чырвоным арнаментам у стылі вышыванак. Дагэтуль гульцы "Сталіцы выступалі ў форме чорна-зялёнага колеру.

Як інфармуе "Белсат", дызайн новай формы — гэта сумесная распрацоўка беларускіх ды італьянскіх спецыялістаў з фірмы "Macron". Рабілі форму ў Італіі.

Упершыню гульцы "Сталіцы" выйдуць у вышымайках на пляцоўку 15 кастрычніка — у гульні супраць МАПІДа.