Якой будзе мемарыяльная дошка ў памяць аб футбалісце Бялькевічы (фота)

Якой будзе мемарыяльная дошка ў памяць аб футбалісце Бялькевічы (фота)

Клуб заўзятараў мінскага футбольнага “Дынама” плануе ўшанаваць памяць спартсмена Валянціна Бялькевіча, які памёр болей за год таму, і ўсталяваць у Мінску прысвечаную яму мемарыяльную дошку. Мяркуецца, што дошка з’явіцца на доме, у якім легендарны футбаліст правёў сваё дзяцінства — гэта дом па вуліцы Энгельса, 34.

Прессбол апублікаваў фотаздымак макета мемарыяльнай дошкі — мяркуецца, што яна будзе мець менавіта такі выгляд.

Дата цырымоніі ўсталявання дошкі пакуль невядомыя.

Валянцін Бялькевіч пачынаў сваю футбольную кар’еру ў мінскім “Дынама” ў першай палове 1990-х гадоў, а затым далучыўся да кіеўскага “Дынама” і доўгі час быў ударнай сілай гэтай каманды. У спартовай прэсе яго называлі прадстаўніком “сярэбранага веку ўкраінскага футбола”. Пры гэтым ён доўгі час гуляў за зборную Беларусі.

Спартсмен заўчасна памёр 1 жніўня 2014 года ад адрыву тромба. Валянціну Бялькевічу быў 41 год.

Фота: Прессбол