Якая дапамога прадугледжана сем’ям з дзецьмі-школьнікамі ў Беларусі

Дети в школе

Напамін ад Мінпрацы / Минобр

У Беларусі стартуюць праграмы падтрымкі сем’яў з дзецьмі-школьнікамі. Мінпрацы і сацабароны расказала пра асноўныя віды дапамогі і парадак атрымання.

Аднаразовая дапамога для шматдзетных сем’яў

Дадзены від дапамогі прадастаўляецца сем’ям з трыма і больш дзецьмі, незалежна ад іх узроўню даходу.

Яе памер — 30% бюджэту пражытковага мінімуму на кожнага школьніка (разлік на 1 жніўня 2025 года).

За яе атрыманням трэба звяртацца ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства або знаходжання аднаго з бацькоў. У Мінску, а таксама ў некаторых раёнах Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей — па месцы вучобы дзіцяці.

Прыём заяў на выплату ўжо адкрыты.

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога

Гэты від дапамогі накіраваны малаабеспечаным сем’ям, уключаючы і шматдзетныя сем’і.

Яе памер вызначаецца індывідуальна раённай камісіяй, зыходзячы з даходаў і жыццёвай сітуацыі сям’і.

За яе атрыманням трэба звяртацца ў службу “адно акно” мясцовага выканкама або органы сацыяльнай абароны/ТЦСАН па месцы жыхарства.

Дапамога ад наймальніка

Таксама работнік прадпрыемства, які выхоўвае школьніка, можа атрымаць падтрымку ад свайго наймальніка.

Яму варта вывучыць калектыўны дагавор або лакальны акт з наймальнікам. Іншыя дэталі гэтага віду дапамогі варта ўдакладняць непасрэдна ў наймальніка.

Дабрачынныя акцыі

У перыяд з ліпеня па жнівень 2025 года праводзяцца рознага роду дабрачынныя акцыі, падчас якіх таксама можна атрымаць дапамогу.

Арганізуюць такія акцыі тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН), дабрачынныя фонды і грамадскія аб’яднанні.

Напрыклад, гэта акцыі “Школьны ранец”, “Збяры дзіця ў школу”, “У школу з усмешкай”, “Партфель першакласніка” і іншыя.

За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў мясцовыя ТЦСАН або дабрачынныя арганізацыі.

Мінпрацы нагадвае, што ўся матэрыяльная дапамога пералічваецца на базавы рахунак атрымальніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.