Затрыманы "гаманец Лукашэнкі" Аляксандр Шакуцін — "Наша Ніва"

Аляксандр Шакуцін

Аляксандр Шакуцін

На пачатку тыдня па крымінальнай справе быў затрыманы і адпраўлены ў СІЗА Аляксандр Шакуцін — колішні фаварыт Аляксандра Лукашэнкі і адзін з яго "гаманцоў".

"Аляксандра Васільевіча забралі і адвезлі ў СІЗА. Дзе Шакуцін цяпер, невядома. Але як мінімум з аўторка ён начуе не дома. Пакуль адзінае, што можна сказаць, гэта што справу вядзе Дэпартамент фінансавых расследавання: падаткі, вядзенне справаў на "Амкадоры", — перадае "Наша Ніва" словы сваёй крыніцы.

Ні артыкул, які інкрымінуецца Шакуціну, ні сэнс абвінавачванняў невядомыя.

Шакуцін быў сябрам юнацтва Лукашэнкі і праз гэта атрымаў магчымасці масавых прыватызацый на банкаўскія грошы, ільготныя крэдыты, спісанні даўгоў, перакрэдытаванні дзяржавай, прамоцыю на расійскім рынку і гэтак далей. Адзін з самых вядомых яго актываў — холдынг "Амкадор". Прычым гэтае прадпрыемства ён давёў амаль да банкруцтва. У сакавіку 2025-га ў сМІ з'явіліся паведамленні, што Лукашэнка забраў "Амкадор" у Шакуціна і перадаў пад кантроль БелАЗа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.