У Беларусі распрацавалі тэст на прафарыентацыю, які ўлічвае фізіялогію

Ён фіксуе неўсвядомленыя фізіялагічныя рэакцыі на заданні і пытанні

Ён фіксуе неўсвядомленыя фізіялагічныя рэакцыі на заданні і пытанні / Минск-новости

У Беларусі на базе Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя старшакласнікам прапануюць прайсці прафарыентацыйны тэст, які фіксуе неўсвядомленыя фізіялагічныя рэакцыі на заданні і пытанні.

Тэст уключае псіхалагічныя апытальнікі і вымярае рэакцыі цела, што дазваляе ўбачыць, наколькі свядомыя адказы супадаюць з падсвядомымі адчуваннямі.

Гэта дапамагае вызначыць сапраўдныя прафесійныя схільнасці, якія могуць адрознівацца ад свядомых пераваг, сфармаваных пад уплывам грамадства і бацькоў.

Напрыклад, старшакласнік, які выбраў фізіка-матэматычны профіль і працу ў IT, на тэсце даведаўся, што падсвядома ў яго большы эмацыйны водгук на творчыя і эстэтычныя віды дзейнасці. Гэта пацвердзілася яго захапленнямі музыкай і тэатрам.

Такі тэст доўжыцца каля трох гадзін. Ён падыдзе і дарослым, адзначаюць спецыялісты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.