Псіхалагічная дапамога бацькам у Беларусі: кансультацыі і падтрымка дзяцей

Спіс платформаў і сэрвісаў, якія дапамогуць у цяжкую хвіліну

Спіс платформаў і сэрвісаў, якія дапамогуць у цяжкую хвіліну / pixabay.com

Выхаванне дзяцей у сучаснай Беларусі звязана з цяжкасцямі. Іх дадае школа, заціснутая ідэалагічнымі ціскамі, хапае і традыцыйных праблем, звязаных з падлеткавым узростам. Каб атрымаць падтрымку, існуе нямала анлайн-сэрвісаў псіхалагічнай дапамогі. Яны дазваляюць бацькам і падлеткам хутка атрымаць кансультацыю спецыялістаў, знайсці правераныя матэрыялы і ананімную падтрымку. Спіс некаторых з іх склаў канал "Настаўніцкая".

Talk2ok.by — бясплатная платформа псіхалагічнай падтрымкі для падлеткаў, дзе таксама прадугледжаны кансультацыі для бацькоў і сем’яў. Тут можна задаць пытанні анлайн і атрымаць дапамогу ад спецыялістаў па дзіцячай псіхалогіі.

WeHelp.by — сэрвіс для бацькоў і дзяцей, які прапануе анлайн-кансультацыі і падтрымку ў складаных жыццёвых сітуацыях. Падыходзіць як для індывідуальных зваротаў, так і для сямейнай тэрапіі.

Talk 4 Life — беларускі сэрвіс анлайн-псіхатэрапіі з магчымасцю падабраць псіхолага пад канкрэтны запыт. Кансультацыі адбываюцца ў зручным анлайн-фармаце, што асабліва важна для занятых бацькоў.

ПсіаЗона — каталог псіхолагаў Беларусі з падрабязнымі профілямі спецыялістаў. Можна знайсці дзіцячых і сямейных псіхолагаў, выбраць спецыяліста па горадзе або па накірунку дапамогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.