Белстат паведаміў пра рост заробкаў настаўнікаў на 23%

У чыноўнікаў заробак вышэйшы больш як на тысячу рублёў / myfin.by
Заробак настаўнікаў за студзень–жнівень 2025 года вырас на 23 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Намінальная налічаная сярэднемесячная зарплата настаўнікаў склала 2495,6 беларускіх рублёў.
Нагадаем, што ў ліпені 2025 года сярэдні заробак чыноўнікаў у Беларусі склаў 3658,7 рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.