Як змяніліся стаўкі падатку на здачу кватэр у 2025 годзе

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з лютага 2025 года
Стала вядома, як змяніліся стаўкі падатку на здачу кватэр у Беларусі ў 2025 годзе. На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны закон, які быў прыняты Нацыянальным сходам у снежні і ўхвалены Аляксандрам Лукашэнкам. Ім уносяцца змены ў Падатковы кодэкс.
Стаўкі падаходнага падатку за здачу жылога памяшкання (за пакой), садовых домікаў, лецішчаў будуць наступныя: у Мінску — 50 рублёў (гэта на тры рублі больш, чым сёлета), у абласных цэнтрах (акрамя сталіцы) і ў Мінскім раёне — 46 рублёў (на 2 рублі больш), у амаль трох дзясятках гарадоў (сярод іх — Бабруйск, Баранавічы, Ліда, Маладзечна, Смалявічы, Дзяржынск, Полацк, Рэчыца, Орша, Пінск) — 31 рубель (больш на два рублі), у іншых гарадах абласнога, раённага падпарадкавання і пасёлках гарадскога тыпу — 22 рублі, у іншых населеных пунктах — 16 рублёў (на адзін рубель больш).
Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з лютага 2025 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.