Як з бухгалтаркі зрабілі тэрарыстку: гісторыя фігуранткі "Справы Аўтуховіча"
Наталля і яе маці Галіна Дзербыш
Гродзенскі суддзя Максім Філатаў на 20 гадоў адправіў за краты пенсіянерку Галіну Дзербыш. Яе дачка Наталля горка заўважае, што для 61-гадовай жанчыны гэта фактычна смяротны прысуд. Яна ўпэўненая, што для такога пакарання не было ніякіх падставаў.
Як лукашэнкаўскія ўлады зрабілі з бухгалтаркі тэрарыстку, і ці мае Галіна Дзербыш увогуле дачыненне да Мікалая Аўтуховіча? Распавядае дачка палітзняволенай Наталля.