Як Украіна бачыць сітуацыю на мяжы: пагрозы вайсковага ўварвання з Беларусі няма
Кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Жытоміршчыны Віталь Бунечка / тэлеграм-канал Віталя Бунечка
Вайсковая адміністрацыя Жытоміршчыны не бачыць пагрозы ўварвання з Беларусі. Пра гэта ў эфіры Украінскага радыё расказаў кіраўнік Вайсковай адміністрацыі вобласці Віталь Бунечка.
“Мы працягваем нарошчваць глыбока эшаланаваную абарону. Цяпер пагрозы простага ўварвання з Рэспублікі Беларусь няма. Хачу запэўніць, што мяжа з Беларуссю на Жытоміршчыне надзейна абаронена”, — прыводзіць словы Бунечка выданне Суспильне.
Тым не менш, рэгіён працягвае нарошчваць абарончыя ўмацаванні на мяжы з Беларуссю. Украінская Жытоміршчына мяжуе з Гомельскай вобласцю.