Як Лукашэнка рыхтуе Беларусь да вайны — аналітычны даклад

Белолрусская армия

Рэжым Лукашэнкі перабудоўвае краіну пад патрэбы Крамля / ВоенТВ

Пачынаючы з 2022 года, рэжым Лукашэнкі імкліва пераводзіць Беларусь на ваенныя рэйкі, фактычна мабілізуе дзяржаву, максімальна інтэгруючы яе ў ваенныя планы Расіі. Пра гэта гаворыцца ў аналітычным дакладзе, падрыхтаваным Аб’яднаным пераходным кабінетам.

Еўрарадыё пераказвае асноўныя тэзісы і высновы дакладу.

Перабудова сістэмы ўлады пад ваенны сцэнар

Лукашэнка змяніў Канстытуцыю і ўзмацніў ролю Усебеларускага народнага сходу, які цяпер можа зацвярджаць рашэнне аб уступленні Беларусі ў вайну. Уведзена магчымасць выкарыстання арміі за мяжой. Абноўленая ваенная дактрына прадугледжвае апераджальныя ўдары і ваенныя дзеянні ў інтарэсах саюзнікаў — у першую чаргу, Расіі.

Змены ў арміі Беларусі

Колькасць узброеных сіл Беларусі вырасла да 63 тысяч чалавек, у планах — дасягнуць 80 тысяч. Ствараецца народнае апалчэнне колькасцю да 150 тысяч чалавек.

Спрошчана мабілізацыя: павестку можна атрымаць праз SMS, уручаць яе могуць нават прадстаўнікі мясцовых уладаў або КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.