Лукашэнка дакладна ведаў, што будзе вайна Расіі супраць Украіны — BELPOL

Российские силы в Украине

Ініцыятыва BELPOL прадставіла аб’ёмную справаздачу / Скриншот видео

— Лукашэнка ведаў пра вайну Расіі супраць Украіны ў 2022 годзе, — такія звесткі ў эфіры Еўрарадыё агучыў прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар, каментуючы выхад аб’ёмнай справаздачы пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

23 мая ініцыятыва апублікавала дакумент, які можа стаць доказнай базай у будучым трыбунале над Аляксандрам Лукашэнкам.

Справаздача складаецца з трох буйных частак. Першая апісвае ўдзел рэжыму ў перыяд падрыхтоўкі да ўварвання ва Украіну. Другая — непасрэднае забеспячэнне баявых дзеянняў расійскай аператыўна-тактычнай групы “Усход” з боку мінскага рэжыму. У трэцяй частцы прыведзены дакументальныя доказы з закрытых крыніц узроўню кіравання дзяржавай і прамысловымі прадпрыемствамі Міністэрства прамысловасці і ДПК РБ.

Еўрарадыё каротка пераказвае асноўныя тэзісы дакумента.

Падрыхтоўка ўварвання і маскіроўка

З канца 2021 года па студзень 2022 года Беларусь забяспечвала тэрыторыю, лагістыку і разведвальную дапамогу для фарміравання наступальнай групоўкі войскаў Расіі. Вучэнні “Саюзная рашымасць 2022” сталі прыкрыццём для ўводу расійскіх сіл у Беларусь і стварэння ўмоў для нападу.

Беларускія спецслужбы па заданні Крэмля вялі разведку на тэрыторыі Украіны, збіраючы дадзеныя пра пазіцыі УСУ і перадаючы іх расійскаму боку.

Лукашэнка сам адкрыта прызнаў падчас паседжання Савета бяспекі 1 сакавіка 2022 года, што беларускі бок перадаваў каардынаты мэт для расійскіх удараў, уключаючы пазіцыйныя раёны ракетных комплексаў УСУ.

Беларускі бок удзельнічаў у маскіроўцы і дэзінфармацыі: вайскоўцы, уключаючы міністра абароны Хрэніна, давалі ўкраінскім калегам хібныя завярэнні пра мірныя намеры, каб схаваць падрыхтоўку да атакі. Ажыццяўлялася прыкрыццё флангаў ударных груповак Расіі з дапамогай беларускіх падраздзяленняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.